• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная -  Жителям -  Каляндар знамянальных і памятных дат

Каляндар знамянальных і памятных дат Акцябрскага раёна на 2017 год

Каляндар дат і падзей Акцябрскага раёна на 2017 г.

510 гадоў з часу першага пісьмовага ўпамінання (1507) аб сяле Рудабелка “Рудыя Белкі”.

275 гадоў з часу пабудовы (1742) царквы ў вёсцы Рудабелка .

150 гадоў з часу (1867), як Кавалі перайшлі разам з маёнткам Рудабелка да барона Урангеля.

150 гадоў з часу адкрыцця (1867) народнага вучылішча ў в. Ляскавічы.
120 гадоў з дня нараджэння Салаўя Аляксандра Раманавіча (1897, г.п. Акцябрскі 15.08.1920) – удзельніка барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі. Герой Грамадзянскай вайны (1918 – 1920). Узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. Загінуў у баі на тэрыторыі Польшчы.

110 гадоў з дня нараджэння Ліфшыца Менделя Нохімавіча (01.01.1907 г. в. Нястанавічы – 10.05.1983 г.), вядомага яўрэйскага паэта.

105 гадоў з дня адкрыцця (1912) ў в. Майсееўка першай школы. Адкрыў у сваёй хаце Амельян Папруга

105 гадоў з часу стварэння (1912) в. Дзербін з хутароў.

100 гадоў з часу арганізацыі (22 лістапада 1917 г.) валаснога рэвалюцыйнага камітэта, які абвясціў Савецкую ўладу.

95 гадоў з часу стварэння Валосавіцкага сельскага Савета, першы старшыня Быхавец Е.

95 гадоў з часу(1922) адкрыцця хаты-чытальні ў в. Валосавічы.
95 гадоў з дня нараджэння Жулегі Рыгора Прохаравіча (01.01.1922г., в. Старая Дуброва Акцябрскага раёна – 22.06.1973), поўнага кавалера ордэна Славы.

90 гадоў з дня нараджэння Качана Міхаіла Арцёмавіча (8 лістапада 1927 г. в Кавалі), пісьменніка, ўдзельніка Вялiкай Айчыннай вайны.

90 гадоў з дня нараджэння Смагаровіча Марка Станіслававіча (н. 28.02.1927, в. Забалацце Акцябрскага раёна), беларускага паэта. Член саюза пiсьменнiкаў Беларусі (1955).

85 гадоў з дня нараджэння Фясько Барыса Фёдаравіча (25.09.1932 г.), мясцовага паэта, в. Забалацце.

85 гадоў з часу адкрыцця(1932) пачатковай школы ў в. Дуброва.

80 гадоў з дня нараджэння(1937 г., в. Гарохавішчы) Яўсея Лапухіна, мясцовага паэта.

80 гадоў з часу разбурэння (1937 г.) Свята Пакроўскай царквы.

75 гадоў з моманту прахаджэння (10-22 жніўня 1942 г.) Каткаўскай аперацыі партызан Мінска – Палескага злучэння па разгрому нямецка-фашысцскіх гарнізонаў у вёсках Акцябрскага раёна.

75 гадоў з часу дзейнасці (май 1942 г.) партызанскага злучэння Палескай і Мінскай абласцей.

75 гадоў з часу правядзення (1942) карнай аперацыі “Бамберг” супраць партызан і насельніцтва Акцябрскага раёна.

75 гадоў з часу (1942) першай падпольнай партыйнай канферэнцыя ў Рудабелцы.

75 гадоў з часу аднаўлення (красавік 1942 г.) Савецкай улады ў Рудабелцы.
75 гадоў з моманту правядзення (17.01.1942) Капаткевіцкага боя партызанскім атрадам “Чырвоны Кастрычнік” супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у выніку якога быў вызвалены першы раённы цэнтр – г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна.

75 гадоў з часу арганізацыі (1942) партызанскага атрада “Смерць фашызму”, камандзір Папруга А.А., в. Маісееўка.

75 гадоў з часу арганізацыі (1942) партызанскага атрада імя Чапаева, камандзір Пакуш А.П., в. Ляскавічы.

75 гадоў з часу разгрому (1942) варожых гарнізонаў у вёсках Вуглы, Шкава, Воземля і ст. Рабкор.

65 гадоў з часу адкрыцця (1952) дзесяцігодкі ў в. Ламавічы.

65 гадоў з часу адкрыцця(1952) дзіцячай бібліятэкі ў г.п. Акцябрскі.

65 гадоў з часу, як ў вёсках раёна (1952) загучала радыё.

60 гадоў з часу стварэння (1957) саўгаса Арэса.

60 гадоў з часу арганізацыі (1957) саўгаса “Парэчча”.

60 гадоў з моманту перайменавання (Валосавічы 1957 г.) калгаса ім. Будзёнага ў калгас ім. Фрунзе.
60 гадоў з часу, як у Акцябрскім раёне пачала працаваць метыястанцыя “Октябрьский”.

55 гадоў з часу скасавання (25 снежня 1962 г.) Акцябрскага раёна. Тэрыторыя перададзена ў Светлагорскі раён.

55 гадоў з дня нараджэння (20.08.1962 в. Смыковічы – 15.04. 1981) Юрыя Лукашэвіча, воіна-інтэрнацыяналіста, які загінуў у Аўганістане.

55 гадоў з часу (1962) пабудовы лясніцтва ў в. Заазер’е .

50 гадоў з часу прысваення (1967) звання “Заслужаны настаўнік БССР” Горах Вользе Васільеўне, настаўніцы Акцябрскай СШ, нарадзілася ў 1922 г.

50 гадоў з часу заснавання (1967) ў г.п. Акцябрскі Музея народнай славы.

45 гадоў з часу прысваення (1972) звання “Заслужаны настаўнік БССР” Карпікавай Валянціне Карнееўне, настаўніцы, былому намесніку дырэктара Акцябрскай СШ.

45 гадоў з часу стварэння (1972) бібліятэкі у в. Двесніца.

45 гадоў з часу ўстанаўлення (1972) у в. Шкава, урочышча Купча помніка партызанам, якія былі растраляны ў час Вялікай Айчыннай вайны

45 гадоў з часу ўстанаўлення(1972) у в. Воземля помніка-скульптуры па ўшанаванню памяці мірным жыхарам, якія былі спалены карнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
45 гадоў з часу заснавання (28.12.1972) ААТ “Акцябрскі завод сухога абястлушчанага малака”.
40 гадоў з часу ўзнагароды (1977) медаллю “За трудовое отличие” камсамольцаў: трактарыста саўгаса “Краснаслабодскі” Маскаленчык Веры Міхайлаўны; брыгадзіра саўгаса “Арэса” Фірсенкова Віктара Мікалаевіча; механізатара калгаса “Малады ленінец” Патапенка Мікалая Адамавіча.
40 гадоў з часу ўзнагароджання (1977) ордэнам “Знак Почёта” Шчэцька Веры Аляксееўны, брыгадзiра калгаса імя Кірава.
40 гадоў з часу ўзнагароды (1977) медаллю “За трудовую доблесть” Філіповіча Васіля Леонавіча, механізатара калгаса “Усход”.

40 гадоў з часу прысваення (1977) звання “Заслужаны настаўнік БССР” Ігнаценка Марыі Паўлаўне, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Акцябрскай СШ. Узнагароджана знакам выдатнік “Народнай асветы”.

40 гадоў з часу ўстанаўлення (1977) абеліска ахвярам нямецка-фашыстскім захопнікам на ст. Рабкор.

35 гадоў з часу пабудовы (1982) сельскага Дома культуры і бібліятэкі ў в. Дзербін.

35 гадоў з часу ўзнагароджання знакам “Выдатнік народнай асветы” Круталевіча Віктара Мікалаевіча (1982), настаўніка фізіка і матэматыкі Ламавіцкай СШ, загадчыка Акцябрскага РАНА.

30 гадоў з часу пабудовы (1987 г.) ФАПа ў в. Дзербін.

20 гадоў з моманту (1997 г., люты) як саўгас “Праўда” в. Шкава рэарганізаваны ў Акцябрскае сельскагаспадарчае падсобнае прадпрыемства (Аграпрамтэхніка).

20 гадоў з дня адкрыцця (1997 г.) новай сярэдняй школы ў
в. Гарохавішчы.
10 гадоў з часу прысваення (жнівень, 2007 г.) звання “Ганаровы грамадзянін Акцябрскага раёна Паршута Івану Якаўлеувічу і Шчэцька Віктару Уладзіміравічу.
10 гадоў з часу адкрыцця (23 жніўня 2007 г.) ў ЦРБ музея.
10 гадоў з часу адкрыцця (чэрвень 2007 г.) памятнага знака на месцы дыслакацыі 225-й партызанскай брыгады.
10 гадоў з дня адкрыцця (красавік 2007 г.) новага магазіна “Світанак” у вёсцы Рассвет.
10 гадоў з часу, як жыхарка г.п.Акцябрскага Анастасія Сяленчык у Першанстве Рэспублiкi Беларусь па шахматам сярод дзяўчынак да 8 гадоў заняла першае месца. Узнагароджана Кубкам і залатым медалём.