• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная -  Новости -  Новости района

Не толькі добра адпачыць, але і правесці час з карысцю

06.04.2017
Разнастаіць вольны час дзяцей у час вясновых каникул дапамаглі спецыялісты ДУК “Акцябрскі раённы дом рамёстваў”, якія прапанавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў розных па формах і тэматыцы.

З мэтай актывізацыі работы па далучэнню дзяцей да народных традыцый, ва установе дома рамёстваў і яго сельскіх філіялаў прайшлі: рэкламныя акцыі, цыкл гульнёвых праграм , лабараторыя цудаў, эстафета майстэрства.

У рамках раённага фестывалю - конкурсу дзіцячай творчасці “Веснавая карусель” дзень сувенірнай цацкі “Гліняная казка”, масцярылка “Вырабляем, майструем, даруем”, эксурсія “Краіна рамяства і натхнення”, выстава-продаж “Рукатворныя цуды”.

Раскрыць свае здольнасці , навыкі ў вышыўцы на дошчачках, ляпіць з пластыліну, вырабляць лялькі-абярэгі, складаць арыгамі, і нават збіраць прыказкі аб рамястве, усё гэта адбылося пад час рамесленнай вандроўкі “На творчай хвалі”. Удзельнікі атрымалі сувеніры і прысмакі, а камандзе, якая праявіла большую актыўнасць уручаны самаробныя медалі “Пераможца”.

У метадыстаў-майстроў дома рамёстваў шмат новых ідэй і праектаў, мы чакаем Вас па адрасу вул. Савецкая д. 43.