• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная / Новости / Новости района

Адзіны дзень бяспекі

27.02.2019

У рамках акцыі "Адзіны дзень бяспекі» работнікі Акцябрскага раённага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці.

Ратавальнікі наведалі шэраг навучальных устаноў раёна, дзе правялі навучальныя эвакуацыі, «урокі бяспекі», паказалі мультфільм «Чароўная кніга».

Не засталіся па-за ўвагай і работнікі прадпрыемстваў і арганізацый. Пры наведыванні працоўных калектываў работнікі МНС распавялі прысутным аб правілах карыстання вогнетушыцелем, аб карыснасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і аб дадатку МНС Беларусі «Дапамога побач», а таксама паказалі відэафільм «Дзень бяспекі. Увага ўсім!», у якім наглядна прадэманстраваны правілы паводзін калі пачулі сігнал «Увага ўсім».