• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная -  Новости -  Новости района

Адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця заключных імпрэзаў Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня»

22.06.2018

За 20 год фестываль стаў Брэндам і гонарам Акцябрскага раёна. Яго ўдзельнікамi сталi лепшыя аутынтычныя і фальклорныя калектывы, майстры дэкаратыўна - прыкладнога масацтва Беларусі, а так сама госці з замежных краін. Для ўрачыстай цырымоніі адкрыцця на сцэну былiзапрошаны старшыня Акцябрскага райвыканкама Палуянаў В.В., старшыня Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў Таргонскі А.В., начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Задзяркоўская Н.І., галоўны спецыялiст аддзела культурна асветніцкай работы Галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладдзі Гомельскага аблвыканкама – Шнэйдар А.Г.

У час адкрыцця фестывалю была добрая магчымасць выказать падзяку і узнагародзіць людзей якія на працягу усяго часу, унеслі значны уклад у развіцце фальклорнага руху.

Ганаровай граматай Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта за пленную шматгадовую працу па захаванню і папулярызацыі нацыянальнай культуры Беларусі, далучэнню дзяцей і моладдзі да каштоўнасцяў традыцыйнага мастацтва і арганізацыю мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестіваля фальклорнага мастацтва “Берагіня” Дудчанка Мікалай Рыгоравіч, балетмайстар- пастаноўшчік Дзяржаўнага заслужаннага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі» Рэспублікі Беларусь ўзнагароджаны заслужаны дзеяч мастацтва Рэспублікі Беларусь.

Гараноровай граматай Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў – за пленную і шматгадовую працу па захаванню і папулярызацыю нацыянальнай культуры Беларусі, далученне дзяцей і моладзі да каштоўнасці традыцыйнага мастацтва, падрыхтоўку і правядзенне у Акцябрскім раёне Рэспубліканскага фестываля фальклорнага мастацтва “Берагіня” узнагароджаны Козенка Мікалай Аляксеевіч, выкладчык кафедры атналогіі і фальклору установы адукаціі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтва».

За значны ўклад у развіццё народнай творчасці, захаванне і папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый Падзяка Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўлена узорнаму фальклорнаму ансамблю «Рудабельскія зорачкі» дзяржаўнай установы культуры �«Акцябрскi цэнтр вольнага часу», мастацкі кіраўнік Дульская Вольга Гаўрылаўна. �Гэты калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай установы �«Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» за зберажэнне і папулярызацыю регіянальных этнакультурных традыцый і ў сувязі з 20-годдзем творчай дзейнасці :

Далей распачалася канцэртная праграма удзельнікаў і гасцей фестывалю.Запрашаем усiх i жадаем незабыўных ураджанняў на мерапрыемствах фестывалю.