• Октябрьский районный исполнительный комитетОктябрьский районный исполнительный комитет
  • Районный центр досугаРайонный центр досуга
  • Мемориал Братское кладбищеМемориал Братское кладбище
  • Местная достопримечательность - зоопаркМестная достопримечательность - зоопарк
Главная / Новости / Новости района

100 год Беларускай ССР

25.01.2019

 

Урачысты вечар,  прысвечаны 100-годдзю Беларускай ССР, адбыўся у Акцябрскім цэнтры вольнага часу 23 студзеня. Падчас мерапрыемства вядучымі Сяргеем Мартыненка і Надзеяй Заброцкай былі ўзгаданы старонкі мінулага. На некаторых з іх спыніўся і старшыня Акцябрскага рённага Савета дэпутатаў Алег Таргонскі. У прыватнасці, ён адзначыў, што са станаўленнем БССР пачалося адраджэнне беларускага народа, развіццё ўсіх сфер грамадскага жыцця. Пасля абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пад уплывам знешніх фактараў маладая краіна мяняла межы, губляла і зноў набывала тэрыторыі. За 100 год быў пройдзены цяжкі шлях,  а часам і жорсткі. Адным з самых складаных выпрабаванняў для савецкага, і ў тым ліку беларускага народа, стала Вялікая Айчынная вайна. Акцябрскі раён ганарыцца, што першымі героямі Савецкага Саюза сярод партызан ў гэтай вайне сталі нашы землякі. Ціхан Бумажкоў і Фёдар Паўлоўскі ўдастоены высокага звання 6 жніўня 1941 года. Званне Героя Савецкага Саюза за мужнасць і гераізм было прысвоена Андрэю Пінчуку. Трыма Ордэнамі Славы ўзнагароджаны Мікалай Асмыковіч і Рыгор Жулега. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў 2009 годзе Акцябрскі раён узнагароджаны вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Алег Таргонскі выказаў упэўненасць, што Рэспубліка Беларусь і Акцябрскі раён, якому ў 2019 годзе споўніцца 80 гадоў, будуць і далей паспяхова развівацца. Напрыканцы свайго выступлення ён падзякаваў усім жыхарам раёна за іх працу. І за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскай вобласці ён узнагародзіў Ганаровымі граматамі і памятнымі знакамі Гомельскага аблвыканкама і Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Фёдара Бандарэнку, старшыню раённага Савета ветэранаў,  Уладзіміра Баграёнка,  трактарыста-машыніста сельскагападарчай вытворчасці ААТ “Дзербін”, Віктара Грынкевіча, трэнера-выкладчыка ДЮСШ.  У гэты ж час былі ўручаны і Ганаровыя граматы Акцябрскіх райвыканкама і райсавета дэпутатаў (імёны ўзнагароджаных надрукаваны на 2 старонцы газеты).

Добры настрой гледачам у зале падаравалі мясцовыя артысты. Кожны нумар святочнага канцэрта суправаджаўся апладысментамі. Асаблівае хваляванне і нават слёзы ўдзячнасці выклікала выступленне Людмілы Вежнавец. Песня суправаджалася паказам фотаздымкаў тых людзей, якіх ужо няма разам з намі, але іх помняць і любяць сучаснікі за тыя справы і ўчынкі, якія яны рабілі. Сумныя нумары чаргаваліся вясёлымі, дарослых артыстаў змянялі маленькія. Напрыканцы святочнага вечара гледачы ўсталі са сваіх месцаў, каб апладысментамі падзякаваць артыстам і разам з імі спець песню “Родная зямля”.