• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Чатыры комплексы рэнтгенадыягностыкі плануецца ўстанавіць у медустановах Гомельскай вобласці

29.09.2022

Чатыры комплексы рэнтгенадыягностыкі плануюць устанавіць у паліклініках і стацыянарах Гомельскай вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Мікалая Кудзеньчука, работы па іх устаноўцы вядуцца ў дзвюх паліклініках Гомеля - 8-й і 12-й, а таксама бальніцах у Нароўлі і Мазыры. "На гэтыя мэты бюджэтам галіны выдзелена каля Br500 тыс.", - удакладніў ён.

Таксама рыхтуюцца памяшканні пад устаноўку рэнтгенаўскіх камп'ютарных тамографаў. Гэта высокатэхналагічнае дыягнастычнае абсталяванне установяць у цэнтральных райбальніцах Жыткавіч, Рагачова і Брагіна. Гэта абсталяванне плануецца паставіць Міністэрствам аховы здароўя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, растлумачыў Мікалай Кудзяньчук.

Стан парку медабсталявання - на пастаянным кантролі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi