• Акцябрскі раённы выканаўчы камітэтАкцябрскі раённы выканаўчы камітэт
  • Раённы цэнтр вольнага часуРаённы цэнтр вольнага часу
  • Мемарыял Брацкія магілыМемарыял Брацкія магілы
  • Мясцовая славутасць - заапаркМясцовая славутасць - заапарк
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Ацяпленне ў бальніцах, дзіцячых садах, школах Гомельскай вобласці ўключаць 22 верасня

21.09.2022

21 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Ацяпленне ў бальніцах, дзіцячых садах, школах і іншых аб'ектах сацыяльнай сферы Гомельскай вобласці ўключаць з 22 верасня. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале "Гомельшчына афіцыйна", паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко даў даручэнне гаррайвыканкамам з-за пагаршэння ўмоў надвор'я ўключыць сістэмы ацяплення ў бальніцах, дзіцячых садах і школах, установах сацыяльнага забеспячэння з кругласутачным знаходжаннем людзей.

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi